РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 88
Лапа
назоўнік | жаночы род
1. Ступня або ўся нага ў жывёл, а таксама (размоўнае) пра руку або нагу чалавека. Мядзведжая л. Налажыць лапу на што-н. (пераноснае значэнне: захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву; размоўнае). Папасціся ў лапы каму-н. (пераноснае значэнне: апынуцца ў залежнасці ад каго-н.; размоўнае). У лапах каго-н. (пераноснае значэнне: быць у поўнай залежнасці). Хадзіць на мяккіх лапах (пераноснае значэнне: хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н.; размоўнае неадабральнае). Даць у лапу (пераноснае значэнне: падкупіць каго-н.; размоўнае).

2. Галіна хвойнага дрэва. Пышныя лапы ялін.

3. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спецыяльны тэрмін).

4. Шып на канцы бервяна (спецыяльны тэрмін). Рубіць у лапу. || памяншальная форма: лапка. || прыметнік: лапны.
Лапавухі
прыметнік | размоўнае
1. З вялікімі адтапыранымі, абвіслымі вушамі. Лапавухая свіння.

2. Някемлівы, малаздольны, абмежаваны чалавек (лаянкавае). || назоўнік: лапавухасць.
Лапаносы
прыметнік | размоўнае
З шырокім пляскатым носам. || назоўнік: лапаносасць.
Лапата
назоўнік | жаночы род
Прылада для капання зямлі з плоскім шырокім ніжнім канцом. Жалезная л. Грэбці грошы ланатай (размоўнае) — многа атрымліваць грошай. || памяншальная форма: лапатка і лапатачка. || прыметнік: лапатны.
Лапатаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі. Л. крыламі па вадзе. Дождж лапоча па страсе.

2. Хутка, нязвязна гаварыць (размоўнае). Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.

3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным (размоўнае). Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала. || закончанае трыванне: пралапатаць. || назоўнік: лапатанне і лопат.
Лапатка
назоўнік | жаночы род
1. гл. лапата.

2. Тое, што і лопасць. Лапаткі турбіны.

3. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны. Лапаткі гароху. || прыметнік: лапатачны.
Лапатка
назоўнік | жаночы род
Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны. Палажыць на лапаткі (у барацьбе, таксама пераноснае значэнне: наогул перамагчы). Ва ўсе лапаткі (бегчы) (размоўнае) — вельмі хутка. || прыметнік: лапатачны.
Лапатнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Той, хто пляце і прадае лапці (устарэлае).

2. Той, хто ходзіць у лапцях (пра беднага селяніна; устарэлае).

3. Пра неадукаванага, адсталага чалавека (звычайна як лаянкавае слова; пагардлівае). Вахлак, л. няшчасны.
Лапатнік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Пірог з прэснага цеста, які на лапаце садзяць у печ.
Лапатун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто бесперастанку гаворыць, лапоча; балбатун. || жаночы род: лапатуха.
2009–2019. Беларусь, Менск.