РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 88
Ларынгалогія
назоўнік | жаночы род
Раздзел медыцыны, які вывучае захворванні гартані, іх лячэнне і прафілактыку. || прыметнік: ларынгалагічны.
Ларынгіт
назоўнік | мужчынскі род
Запаленне слізістай абалонкі гартані. || прыметнік: ларынгітны.
Ларынголаг
назоўнік | мужчынскі род
Урач, спецыяліст па захворваннях гартані.
Ласавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Есці што-н. смачнае. Л. мёдам. || закончанае трыванне: наласавацца.
Ласаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Карміць чым-н. смачным, частаваць ласункамі. Л. цукеркамі. || закончанае трыванне: паласаваць.
Ласасіна
назоўнік | жаночы род
Мяса ласося як ежа. || прыметнік: ласасінавы.
Ласіна
назоўнік | жаночы род
1. Вырабленая скура лася.

2. Мяса лася як ежа. Вяленая л. З. множны лік: ласіны, -сін. Шчыльна аблягаючыя штаны з ласінай скуры як частка параднай формы некаторых палкоў старой рускай арміі. Кірасіры ў ласінах.
Ласінавы
прыметнік
Зроблены з ласіны (у 1 знач.). Ласінавая куртка.
Ласіха
назоўнік | жаночы род
Самка лася.
Ласіца
назоўнік | жаночы род
Тое, што і ласка

2.
2009–2019. Беларусь, Менск.