РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 88
Ласка
назоўнік | жаночы род
1. Пяшчотнасць, цёплыя адносіны да каго-н. Мацярынская л. 2, Ветлівасць, далікатнае абыходжанне. Калі ласка, заходзьце! Быць у ласцы (размоўнае) — карыстацца павагай, давер'ем. Выбачайце, калі ласка! — прабачце, даруйце! Дзякуй за ласку — шчыра дзякую. Зрабіць ласку — аказаць паслугу. Увайсці (убіцца) у ласку (размоўнае) — набыць чыю-н. прыхільнасць.
Ласка
назоўнік | жаночы род
Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.
Ласкавы
прыметнік
Поўны ласкі, пяшчотны. Ласкавае дзіця. Л. позірк. Л. вецер || назоўнік: ласкавасць.
Ласкавы
прыметнік | размоўнае
Міласцівы, які праяўляе прыхільнасць, добразычлівасць да ніжэйшага. Ласкавыя адносіны.На ласкавым хлебе (размоўнае жартаўлівае) — на пажыццёвай пенсіі або на чыім.-н. утрыманні. || назоўнік: ласкавасць.
Ласкальны
прыметнік
1. Поўны ласкі1, пяшчотны, ветлівы. Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова (напр. вавёрачка, дурненькі).
Ласо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
У конных пастухоў: аркан з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі жывёл. Накінь л. на шыю.
Ласось
назоўнік | мужчынскі род
Буйная марская рыба з мяккім мясам ружовага колеру. || прыметнік: ласасёвы. Ласасёвая ікра. Ласасёвая пуціна. Сямейства ласасёвых (назоўнік).
Ласт
назоўнік | мужчынскі род
1. Відазмененая пакарочаная канечнасць некаторых водных жывёл, птушак (цюленяў, пінгвінаў і пад.), пальцы якой злучаны перапонкай.

2. пераважна Прыстасаванне для плавання ў выглядзе шырокіх лап з перапонкамі, што надзяваюць на ногі. || прыметнік: ластавы.
Ластаногія
назоўнік | ніякі род
Атрад марскіх млекакормячых (маржы, цюлені) з канечнасцямі ў выглядзе ластаў.
Ластаўка
назоўнік | жаночы род
Пералётная птушка атрада вераб'іных з вузкімі вострымі крыламі. Берагавая л. Белагрудая л. Першая л. (таксама пераноснае значэнне: пра першыя прыкметы з'яўлення чаго-н.).

2. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце. || прыметнік: ластаўчын. Ластаўчына гняздо.
2009–2019. Беларусь, Менск.