РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 88
Латаны
прыметнік
З латкамі, рапараваны, лаплены. Л. армяк. Хоць у латаным, абы не ў хватаным (прыказка).
Латарэя
назоўнік | жаночы род
Розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах. Грашова-рэчавая л. || прыметнік: латарэйны. Л. білет.
Лататы
Даць (задаць) лататы (размоўнае) — уцячы, кінуцца наўцёкі.
Латаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зашываць дзіркі, ставячы латкі. Л. кашулю. || закончанае трыванне: залатаць. || назоўнік: латанне.
Латашыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Л. гарох. Л. яблыкі.

2. Знішчаць безразважна. Л. лес.

3. пераноснае значэнне: Біць, лупцаваць. Дзед пачаў л. хлопцаў кульбай. Л. посуд. || закончанае трыванне: златашыць.
Латка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і лата1. Паставіць латку.
Латнік
назоўнік | мужчынскі род
Сярэдневяковы воін у латах.
Лато
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Гульня на асобых картах з нумарамі або малюнкамі, якія закрываюцца фішкамі. Гуляць у л.
Латок
назоўнік | мужчынскі род
1. Адкрыты прылавак для гандлю на вуліцы.

2. Адкрыты жолаб для ссыпання мукі. Млынавы л. || прыметнік: латковы і латочны. Латковы гандаль. Латочны спуск.
Латочнік
назоўнік | мужчынскі род
Прадавец з латка (у 1 знач.). || жаночы род: латочніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.