РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 88
Латыфундыст
назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік латыфундыі.
Латыфундыя
назоўнік | жаночы род
Буйное прыватнае зямельнае ўладанне.
Латышы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі. || жаночы род: латышка. || прыметнік: латышскі.
Лаўка
назоўнік | жаночы род
1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі на ножках.

2. Невялікая лава ў памяшканні. Ляжаць пад лаўкай.

3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў. На ніжняй лаўцы. 4, Школьная парта (размоўнае). Сядзець на апошняй лаўцы. || памяншальная форма: лавачка. || прыметнік: лавачны.
Лаўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Невялікі гандлёвы магазін. Схадзіць у лаўку. || прыметнік: лавачны.
Лаўкач
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга. || жаночы род: лаўкачка.
Лаўр
назоўнік | мужчынскі род
1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжываецца як прыправа.

2. Драўніна гэтай расліны. З. множны лік: Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды. Чужыя лаўры не даюць яму спакою (пераноснае значэнне: аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху). Пажынаць лаўры (пераноснае значэнне: атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў). Спачыць на лаўрах (пераноснае значэнне: задаволіцца дасягнутым). || прыметнік: лаўровы. Л. пах. Сямейства лаўровых (назоўнік). Л. вянок.
Лаўра
назоўнік | жаночы род
Назва вялікіх праваслаўных мужчынскіх манастыроў. Кіева-Пячэрская л.
Лаўравішня
назоўнік | жаночы род
Паўднёвая вечназялёная расліна, з лісця якой атрымліваюць лекавыя рэчывы. || прыметнік: лаўравішнёвы. Лаўравішнёвыя кроплі.
Лаўрэат
назоўнік | мужчынскі род
Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне. Л. конкурсу піяністаў. || жаночы род: лаўрэатка. || прыметнік: лаўрэацкі. Л. медаль.
2009–2019. Беларусь, Менск.