РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 88
Лашчыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
З ласкаю гарнуцца да каго-н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ. Л. да маці. || закончанае трыванне: прылашчыцца. || назоўнік: лашчанне.
Лашчыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку1. Л. дзіця. Сонца лашчыць твар (пераноснае значэнне). || назоўнік: лашчанне.
Лаяльны
прыметнік
Які фармальна трымае сябе ў рамках законнасці, прытрымліваецца добразычліва-нейтральных адносін да каго-, чаго-н. Л. чалавек. Лаяльныя адносіны. || назоўнік: лаяльнасць.
Лаянка
назоўнік | жаночы род
1. Грубыя абразлівыя словы, выразы. Зняважлівая л.

2. Сварка. Пражыць век без лаянкі. || прыметнік: лаянкавы. Лаянкавыя словы.
Лаяцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гаварыць грубыя, абразлівыя словы.

2. з кім і без дапаўнення. Сварыцца, зневажаць адзін аднаго грубымі, абразлівымі словамі. || закончанае трыванне: палаяцца. || назоўнік: лаянне.
Лаяць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Называць грубымі, зневажальнымі словамі, ганьбіць. Л. адна адну. || закончанае трыванне: вылаяць і аблаяць. А. у газеце (адмоўна выказацца пра каго-, што-н.).
Леапард
назоўнік | мужчынскі род
Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю. || прыметнік: леапардавы.
Лебедзь
назоўнік | мужчынскі род
Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай выгнутай шыяй. Чорны л. Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка). || прыметнік: лебядзіны. Л. пух. Лебядзіная песня (пераноснае значэнне: апошняе праяўленне таленту).
Лебедзяня (лебедзянё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня лебедзя.
Лебяда
назоўнік | жаночы род
Пустазелле. || прыметнік: лебядовы. Сямейства лебядовых (назоўнік).
2009–2019. Беларусь, Менск.