РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 88
Лева
прыслоўе
Лева руля! лева на борт! — каманды на караблі, лодцы: паварот налева.
Лева
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. левы, напр. левабаковы, левабярэжны.
Левабярэжжа
назоўнік | ніякі род
Зямельная прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага. Л. Нёмана.
Левабярэжны
прыметнік
Размешчаны на левым беразе. Левабярэжная раўніна Прыпяці.
Левафланговы
прыметнік
Які знаходзіцца на левым флангу. Л. ўчастак фронту.
Левіяфан
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Пра каго-, што-н., хто (што) здзіўляе сваёй велічынёй, сілай [паводле імя біблейскага марскога страшыдлы ці лятаючага дракона].
Левы
прыметнік
1. Размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца, а таксама наогул размешчаны з гэтага боку. Левая рука. Л. бераг.

2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя. Газеты левага напрамку.

3. Пра пабочны або незаконны заробак. Левы рэйс. Левыя грошы.
Легалізавацца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Перайсці (пераходзіць) на легальнае становішча. || назоўнік: легалізацыя.
Легалізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Перавесці (-водзіць) на легальнае становішча. || назоўнік: легалізацыя.
Легальны
прыметнік
Дазволены законам. Легальнае становішча. || назоўнік: легальнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.