РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 88
Лава
назоўнік | жаночы род
Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. || прыметнік: лаўны.
Лаванда
назоўнік | жаночы род
Пахучая эфіраносная расліна з блакітна-фіялетавымі або сінімі кветкамі. Горная л. || прыметнік: лавандавы. Л. алей.
Лавачка
назоўнік | жаночы род
1. гл. лаўка1-

2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм,). Раскрылі іх лавачку.
Лаваш
назоўнік | мужчынскі род
На поўдні, у Сярэдняй Азіі: белы хлеб у выглядзе вялікай плоскай аладкі. || прыметнік: лавашны.
Лавелас
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Спакуснік жанчын, залётнік.
Лавец
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам. На лаўца і звер бяжыць (прыказка). || прыметнік: лавецкі. Л. промысел.
Лавіна
назоўнік | жаночы род
1. Вялікая маса снегу, лёду, якая падае з гор. Снежная л.

2. пераноснае значэнне: Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н. Л. войск. Натоўп хлынуў лавінай (прыслоўе). || прыметнік: лавінны.
Лавіраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пра паруснае судна, лодку: рухацца супраць ветру па ломанай лініі.

2. пераноснае значэнне: Рухацца, дзейнічаць не прама, абмінаючы перашкоды. Л. паміж машын. Л. у палітыцы. || закончанае трыванне: злавіраваць. || назоўнік: лавіраванне.
Лавіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Імкнуцца схапіць тое, што рухаецца, захопліваць як здабычу. Л. мяч. Л. рыбу.

2. пераноснае значэнне: Высочваць, вышукваць, старацца сустрэцца з кім-н. (размоўнае). Л. таксі. Л. шпіёна.

3. пераноснае значэнне: Старацца выкарыстаць, атрымаць што-н. (цяжка даступнае і пад.). Л. момант. Л. кожнае слова.

4. пераноснае значэнне, каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым). Л. на слове. Л. на хлусні. || закончанае трыванне: злавіць. || назоўнік: лоўля.
Лаг
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці. || прыметнік: лагавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.