РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 88
Лага
назоўнік | жаночы род
Драўляны брус, на які насцілаецца падлога.
Лагаднець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца лагодным, лагаднейшым. Стары часам лагаднеў і пачынаў казку. || закончанае трыванне: палагаднець.
Лагапат
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек з маўленчымі недахопамі.
Лагапатыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Заганы ў вымаўленні (заіканне, картавасць, шапялявасць). || прыметнік: лагапатычны.
Лагапед
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па лагапедыі.
Лагапедыя
назоўнік | жаночы род
Раздзел дэфекталогіі, які займаецца недахопамі вымаўлення і іх выпраўленнем. || прыметнік: лагапедычны.
Лагарыфм
назоўнік | мужчынскі род
У матэматыцы: паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік. Табліца лагарыфмаў. || прыметнік: лагарыфмічны. Лагарыфмічная лінейка (лічыльны інструмент).
Лагарыфмаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Знайсці (знаходзіць) лагарыфм дадзенага ліку. || назоўнік: лагарыфмаванне.
Лагер
назоўнік | мужчынскі род
1. Часовая стаянка, звычайна пад адкрытым небам, у палатках. Турысцкі л. Разбіць л.

2. Назва некаторых устаноў для ўтрымання вялікай колькасці людзей. Піянерскі л. (установа для летняга адпачынку дзяцей). Л. для ваеннапалонных (месца ўтрымання ваеннапалонных).

3. пераноснае значэнне: Грамадска-палітычная групоўка, кірунак. Л. міру. || прыметнік: лагерны. Л. збор.
Лагічны
прыметнік
1. гл. логіка.

2. Заканамерны, разумны, паслядоўны. Л. ўчынак. || назоўнік: лагічнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.