РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 88
Ладанка
назоўнік | жаночы род
1. Маленькі мяшочак з ладанам, талісманам, які носяць на грудзях з мэтай засцерагчы сябе ад няшчасця (устарэлае).

2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.
Ладачкі
назоўнік | дзіцячае
Назва дзіцячай гульні, пры якой, звяртаючыся да дзіцяці са словамі: «Ладачкі, ладачкі» і г.д., пляскаюць яго далонькі адна аб адну.
Ладдзя
назоўнік | жаночы род
Шахматная фігура ў форме вежы; тура. || прыметнік: ладзейны. Ладзейнае заканчэнне партыі.
Ладзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ісці на лад, добра атрымлівацца. У калгасе справа л.

2. Наважвацца, рыхтавацца што-н. рабіць (размоўнае). Л. спаць.
Ладзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Жыць у згодзе. Яны ўсё жыццё ладзяць з суседзямі.
Ладзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Падрыхтоўваць, рабіць што-н. прыгодным для карыстання. Л. сані.

2. Рабіць, ствараць, спраўляць, арганізоўваць. Л. вясеме.

3. Настройваць музычны інструмент.
Ладкаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прыводзіць у парадак, уладжваць.
Ладкі
назоўнік
Дзіцячая гульня, пры якой удзельнікі ўдараюць адзін аднаго спачатку правай далонню аб правую, потым левай аб левую і г.д. Біць (пляскаць) у ладкі — выказваць адабрэнне чаго-н.
Ладна
часціца | размоўнае
Выражае згоду; добра, хай сабе і так. Л., прыйду!
Ладны
прыметнік | размоўнае
1. Досыць вялікі, значны. Ладная скіба.

2. Зграбны, прыгожы, спраўны. Л. хлопец. Ладна (прыслоўе) пашыты. || назоўнік: ладнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.