РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 88
Лаз
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікая адтуліна ў чым-н., праз якую можна пралезці. Л. у плоце.

2. Устройства для доступу абслуговага персаналу ўнутр машыны, у склеп і пад. || прыметнік: лазны.
Лаза
назоўнік | жаночы род
1. Кусты некаторых парод вярбы, вінаграду. Вінаградная л.

2. Доўгае гнуткае галлё некаторых хмызнякоў. Плесці кошыкі з лазы. Даць лазы (размоўнае) — адсцябаць розгамі. || прыметнік: лазовы. Лазовая кара. Л. кошык.
Лазавікі
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Лапці з лазы.
Лазарэт
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі ваенны шпіталь. Палявы л. Дома — цзлы л. (пераноснае значэнне: усе хворыя; размоўнае). || прыметнік: лазарэтны.
Лазаты
прыметнік
Чорт лазаты — пра таго, хто з'яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.
Лазеншчык
назоўнік | мужчынскі род
Работнік лазні, які абслугоўвае наведвальнікаў. || жаночы род: лазеншчыца. || прыметнік: лазеншчыцкі.
Лазер
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
1. Аптычны генератар для атрымання вузкага, вельмі моцнага пучка святла. Імпульсны л.

2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара. Зварка лазерам. Лячэнне лазерам. || прыметнік: лазерны. Лазерная ўстаноўка. Л. прамень. Лазерная хірургія.
Лазера
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да лазера (у 2 знач.), напр. лазератэрапія.
Лазершчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Спецыяліст па лазернай тэхналогіі, па рабоце з лазернай тэхнікай.
Лазіна
назоўнік | жаночы род
Галінка лазовага куста, лазовы дубец. || прыметнік: лазінны і лазінавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.