РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 88
Лазіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Чапляючыся за што-н., узбірацца на што-н. Л. па дрэвах.

2. Пранікаць куды-н. паўзком, сагнуўшыся. Л. пад стол.

3. Уваходзіць у што-н. вадкае. Л. у ваду.

4. Забірацца праз што-н. унутр. Л. у хату праз вокны.

5. Прабірацца куды-н. скрытна, крадучыся. Л. у чужы сад.

6. Рукой шукаць, намацваць. Л. па кішэнях. || назоўнік: лажанне.
Лазня
назоўнік | жаночы род
1. Спецыяльнае памяшканне, дзе мыюцца і парацца. Пабудаваць новую лазню.

2. Мыццё ў такім памяшканні (размоўнае). Пасля малацьбы добра схадзіць і ў лазню.

3. пераноснае значэнне: Наганяй, праборка (размоўнае). Даць (задаць) лазні (размоўнае) — даць наганяй, строгую вымову. || памяншальная форма: лазенька. || прыметнік: лазневы.
Лазняк
назоўнік | мужчынскі род
Кусты лазы, лазовы зараснік. Буяу густы л. || прыметнік: лазняковы.
Лазурак
назоўнік | мужчынскі род
Сінька для бялізны.
Лазурыт
назоўнік | мужчынскі род
Мінерал сіняга колеру; выкарыстоўваецца для дробных вырабаў, упрыгожанняў, прыгатавання фарбаў (ультрамарыну). || прыметнік: лазурытавы.
Лазутчык
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Разведчык (звычайна ў тыле праціўніка). Паслаць лазутчыка. || жаночы род: лазутчыца. || прыметнік: лазутчыцкі.
Лайба
назоўнік | жаночы род
Вялікая парусная лодка (звычайна двухмачтавая). || прыметнік: лайбавы.
Лайдак
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Бяздзейны, варты пагарды чалавек, гультай. || жаночы род: лайдачка. || прыметнік: лайдацкі.
Лайдацтва
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Гультайства, бяздзейнасць.
Лайдачыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Бяздзейнічаць, лодарнічаць.
2009–2019. Беларусь, Менск.