РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ЛА ЛЕ ЛЁ ЛІ ЛО ЛУ ЛЫ ЛЬ ЛЭ ЛЮ ЛЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 88
Лайка
назоўнік | жаночы род
Парода ездавых, паляўнічых і вартавых сабак. Язда на лайках. || прыметнік: лаечны.
Лайка
назоўнік | жаночы род
Гатунак мяккай авечай і казінай скуры. || прыметнік: лайкавы. Лайкавыя пальчаткі.
Лайнер
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі акіянскі пасажырскі параход, а таксама мнагамесны самалёт. Акіянскі л. Паветраны л. || прыметнік: лайнерны і лайнерскі.
Лак
назоўнік | мужчынскі род
Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск. Пакрываюць лакам. || прыметнік: лакавы. Лакавыя фарбы. Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).
Лакалізавацца
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Сканцэнтравацца (сканцэнтроўвацца) ў пэўным месцы, спыніцца (спыняцца) ў пэўных межах. Эпідэмія лакалізавалася. || назоўнік: лакалізацыя.
Лакалізаваць
дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне
Лакалізаваць эпідэмію. || назоўнік: лакалізацыя.
Лакальны
прыметнік | кніжнае
Мясцовы, які не выходзіць за пэўныя межы. Лакальная вайна. || назоўнік: лакальнасць.
Лакамабіль
назоўнік | мужчынскі род
Парасілавая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны. || прыметнік: лакамабільны.
Лакаматыў
назоўнік | мужчынскі род
Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз), якая рухаецца па рэйках і прызначана для перамяшчэння паяздоў. || прыметнік: лакаматыўны.
Лаканізм
назоўнік | мужчынскі род
Гранічная і дакладная сцісласць выказвання. Л. выражэння. || прыметнік: лаканічны.
2009–2019. Беларусь, Менск.