РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1
Мёд
назоўнік | мужчынскі род
1. Салодкае густое рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з нектару кветак. Ліпавы м.

2. Напітак, прыгатаваны з гэтага рэчыва. || прыметнік: мядовы. Мядовы месяц — першы месяц сямейнага жыцця.
Мёдаварэнне
назоўнік | ніякі род
Прамысловы выраб мёду як напітку. || прыметнік: медаварны.
Мёрзлы
прыметнік
1. Які зацвярдзеў ад марозу. Мёрзлая зямля.

2. Сапсаваны ад марозу. Мёрзлая бульба. || назоўнік: мёрзласць.
Мёртванароджаны
прыметнік
Які нарадзіўся мёртвым. Мёртванароджанае дзіця. М. праект (пераноснае значэнне: нерэальны).
Мёртвы
прыметнік
1. Той, які памёр, нежывы. М. чалавек. Хаваць мёртвага (назоўнік).

2. пераноснае значэнне: Пазбаўлены жыццёвасці, апусцелы. М. твар. Мёртвая вуліца.Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш. Мёртвая зона (спецыяльны тэрмін) — прастора вакол радыёстанцыі, у якой наглядаецца паслабленне або адсутнасць прыёму радыёсігналаў. Мёртвая мова — мова, якая вядома толькі па пісьмовых помніках. Мёртвая пятля — фігура вышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці. Мёртвы пункт — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе. Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасці, гандлю. Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру. Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём. Мёртвая хватка — хватка ў сабак і некаторых іншых жывёл, калі доўга не разнімаюць сківіцы (таксама пераноснае значэнне: пра здольнасць упарта, неадступна дабівацца свайго). Мёртвы якар — нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне і служыць для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў. Мёртвы капітал —каштоўнасці, якія не прыносяць даходу.Ляжаць мёртвым грузам — пра матэрыяльныя каштоўнасці, якія ляжаць без выкарыстання. Піць мёртвую (размоўнае) — піць запоем. Спаць мёртвым сном — спаць вельмі моцна, не прачынаючыся.
2009–2019. Беларусь, Менск.