РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19
Міг
назоўнік | мужчынскі род
Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне. У адзін м.
Мігалка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Газоўка, лямпачка без шкла.

2. Ліхтар, які перарывістымі ўспышкамі падае сігналы транспарту.
Мігальны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
1. Звязаны з працэсам мігання, які служыць для мігання. Мігальная перапонка вока.

2. Забяспечаны вейкамі, якія заўсёды знаходзяцца ў руху. М. эпітэлій.
Мігам
прыслоўе | размоўнае
Вельмі хутка. М. збегаў.
Мігатлівы
прыметнік
Які мігаціць. М. агенчык.
Мігацець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку.

2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам. Мігацяць зоркі. || назоўнік: мігаценне.
Мігаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Міжвольна паднімаць і апускаць павекі. М. вачамі.

2. Падаваць знак рухам павек. М. сябру.

3. пераноснае значэнне: Свяціцца слабым, няроўным святлом. Зорка мігае.

4. пераноснае значэнне: Хутка праносіцца перад вачыма, мільгаць. Мігаюць машыны. || аднакратны дзеяслоў: мігнуць. || назоўнік: міганне.
Мігі
назоўнік
Гаварыць на мігі — размаўляць пры дапамозе жэстаў, знакаў.
Міграцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Перамяшчэнне, перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы, жывёл з адной мясцовасці ў другую і г.д. М. рыб. Сезонная м. жывёл. || прыметнік: міграцыйны.
Мігрыраваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне
Перасяліцца (-ляцца), здзейсніць (здзяйсняць) міграцыю.
2009–2019. Беларусь, Менск.