РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 23
Мега
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) у мільён разоў больш за асноўную адзінку меры, указаную ў другой частцы слова, напр. мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона; 2) вялікі, вялікіх памераў, напр. мегаліты, мегаспоры.
Мегафон
назоўнік | мужчынскі род
Рупар для ўзмацнення годасу. Гаварыць у м. || прыметнік: мегафонны.
Мед
прыстаўка
Скарачэнне ў знач. медыцынскі, напр. медагляд, меддапамога, медслужба.
Медавар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст, які займаецца мёдаварэннем.
Медаварня
назоўнік | жаночы род
Памяшканне з адпаведным абсталяваннем для варэння хмельнага напітку. || прыметнік: медаварны.
Медавуха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Лёгкі хмельны напітак з мёду.
Медагонка
назоўнік | жаночы род
Машына для адпампоўвання мёду з сотаў. || прыметнік: медагоначны.
Медазбор
назоўнік | мужчынскі род
1. Збор пчоламі нектару з кветак і час такога збору.

2. Мёд, сабраны пчоламі. Багаты м. || прыметнік: медазборны.
Медаліст
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто атрымаў медаль ва ўзнагароду за што-н. || жаночы род: медалістка. || прыметнік: медалісцкі.
Медаль
назоўнік | мужчынскі род
Знак у выглядзе круглай металічнай пласцінкі з якім-н. рэльефным адбіткам і надпісам, што выдаецца ва ўзнагароду або ў памяць аб якой-н. падзеі. М. Францыска Скарыны. Залаты м. Памятны м. Адваротны бок медаля — адмоўны бок якой-н. справы. || прыметнік: медальны.
2009–2019. Беларусь, Менск.