РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2
Млада
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. новы, напр. младагегельянцы, младапісьменны (пра мову: які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час).
Млекакормячае
назоўнік | ніякі род
Вышэйшая пазваночная жывёліна, якая корміць дзяцей сваім малаком. Клас млекакормячых.
Млець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Траціць прытомнасць ад хвалявання, перажывання. М. на пахаванні.

2. Слабнуць, дранцвець, нямець (пра часткі цела). Рукі млеюць.

3. Знаходзіцца ў стане знямогі, млосці. Хлопчык млее, спаць хоча. || закончанае трыванне: самлець і замлець. || назоўнік: мленне.
Млечны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
З выгляду падобны на малако. М. туман. Млечны Шлях — скопішча зорак, якое светлавой паласой перасякае небасхіл.
Млосна
безасабовая форма | выказнік
Нядобра, моташна. Яму стала м.
Млосць
назоўнік | жаночы род
Непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай. || прыметнік: млосны.
Млын
назоўнік | мужчынскі род
1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня. Вадзяны м. Паравы м.

2. Машына для здраблення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці. Ліць ваду на млын каго, чый (неадабральнае) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку. || прыметнік: млынавы.
Млынар
назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік млына або работнік у млыне. || прыметнік: млынарскі.
Млынарыха
назоўнік | жаночы род
Жонка млынара.
Млынзавод
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: завод-млын (мукамольны).
2009–2019. Беларусь, Менск.