РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6
Мнага
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. многа; ужыв. тады, калі націск падае на першы склад другога слова, напр. мнагалюдны, мнагаструнны, мнагабор'е.
Мнагабожжа
назоўнік | ніякі род
Рэлігійная сістэма, якая прызнае існаванне многіх багоў, політэізм.
Мнагабор'е
назоўнік | ніякі род
Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў, а таксама спаборніцтва па некалькіх відах спорту.
Мнагаборац
назоўнік | мужчынскі род
Спартсмен, які ўдзельнічае ў мнагабор'і. || жаночы род: мнагаборка.
Мнагавата
прыслоўе | размоўнае
Некалькі больш, чым патрэбна. Уяго м. даручэнняў.
Мнагаводдзе
назоўнік | ніякі род
Празмерная колькасць вады, а таксама перыяд, калі ў рэках, вадаёмах бывае вады больш, чым звычайна.
Мнагаводны
прыметнік
1. Паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы). Мнагаводныя рэкі Сібіры.

2. Багаты вадой; які добра арашаецца. М. край. || назоўнік: мнагаводнасць.
Мнагаграннік
назоўнік | мужчынскі род
Мнагаграннае геаметрычнае цела.
Мнагагранны
прыметнік
1. Які мае некалькі граней. М. камень.

2. пераноснае значэнне: Рознабаковы, усебаковы. М. талент. || назоўнік: мнагаграннасць.
Мнагадзетны
прыметнік
Які мае многа дзяцей. Мнагадзетная маці. || назоўнік: мнагадзетнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.