РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Мова
назоўнік | жаночы род
1. Сродак чалавечых зносін і выказвання думкі з уласцівымі яму фанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам. Беларуская м. Класічныя мовы.

2. Сукупнасць унармаваных сродкаў выражэння славеснай творчасці, уласцівых індывідуальнай манеры пісьменніка; стыль. М. Янкі Купалы. Літаратурная м.

3. Здольнасць гаварыць. У хворага адняло мову.

4. Сістэма знакаў, гукаў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю. М. лічбаў. М. формул.

5. Асаблівасць маўлення, манера гаварыць. Дзіцячая м.

6. адзіночны лік, пераноснае значэнне, чаго. Тое, што тлумачыць сабой што-н., паясняе. М. фактаў.Аналітычныя мовы — мовы, у якіх граматычныя адносіны выражаюцца службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш. Жывая мова — мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд. Іцдаеўрапейскія мовы — мовы, што ўваходзяць у індаеўрапейскую сям'ю моў (славянскія, германскія, раманскія і інш. мовы). Эзопаўская мова — алегарычная мова, пры дапамозе якой скрываецца прамы сэнс выказвання. Гаварыць на розных мовах — не прыходзіць да ўзаемаразумення. Знайсці агульную мову — прыйсці да згоды. || прыметнік: моўны.
Мовавед
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і мовазнавец. || прыметнік: моваведскі.
Мовазнавец
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне мовазнаўства. || прыметнік: мовазнаўчы.
Мовазнаўства
назоўнік | ніякі род
Навука аб мове (у 1 і 2 знач.). || прыметнік: мовазнаўчы.
Моватворчасць
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Стварэнне слоў і выразаў людзьмі, якія гавораць на дадзенай мове. Народная м. || прыметнік: моватворчы.
Могілкі
назоўнік
1. Месца, дзе хаваюць памёршых. Навокал царквы — м.

2. пераноснае значэнне: Месца, куды звозяць старую, пабітую тэхніку. М. варожай тэхнікі. || прыметнік: могілкавы.
Могільнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і могілкі.

2. Старажытныя могілкі.

3. Месца захавання радыёактыўных адходаў (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: могільнікавы.
Мода
назоўнік | жаночы род
1. Сукупнасць прывычак і густаў, якія пануюць у пэўным грамадскім асяроддзі ў пэўны час. Апошняя м. Выйсці з моды.

2. множны лік: Навейшыя фасоны ўбораў. Часопіс мод.

3. Звычай, прывычка (размоўнае). Узяў моду крычаць. Быць у модзе — модны (у 1 і 2 знач.). || прыметнік: модны.
Моднік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт. || жаночы род: модніца.
Моднічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Прытрымлівацца моды, франціць.
2009–2019. Беларусь, Менск.