РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Муар
назоўнік | мужчынскі род
Шаўковая тканіна з разводамі, якія пераліваюцца рознымі адценнямі. || прыметнік: муаравы. Муаравая стужка.
Мудраваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.

2. Залішне ўскладняць якую-н. справу. || закончанае трыванне: намудраваць і змудраваць. || назоўнік: мудраванне.
Мудрагелісты
прыметнік | размоўнае
1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны. Мудрагелістае пытанне.

2. Мудроны, замыславаты, вычварны. М. ўзор. || назоўнік: мудрагелістасць.
Мудрагеліць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і мудраваць. || закончанае трыванне: змудрагеліць. || назоўнік: мудрагельства.
Мудрасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. мудры.

2. Глыбокі розум, заснаваны на жыццёвым вопыце. Народная м. Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб, які вырастае пасля 20 гадоў.
Мудры
прыметнік
1. Надзелены вялікім розумам, вельмі разумны. М. палкаводзец.

2. Заснаваны на глыбокім вопыце, веданні чаго-н. Мудрая палітыка. || назоўнік: мудрасць.
Мудрыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Тое, што і мудраваць.
Мудрэц
назоўнік | мужчынскі род
Мудры, разумны чалавек.
Муж
назоўнік | мужчынскі род
1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі. Уважлівы м.

2. Дзеяч у якой-н. галіне (кніжнае). Дзяржаўны м. || прыметнік: мужаў.
Мужацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах. М. ў баях.
2009–2019. Беларусь, Менск.