РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4
Мы
займеннік
1. Ужыв. для абазначэння дзвюх і болей асоб, уключаючы і таго, хто гаворыць. Мы адпачываем. Мы пераможам.

2. з прыназоўнік «з» і з Т іншых займеннік і назоўнік Ужыв. для адасаблення таго, хто гаворыць і аднаго каго-н. іншага. Мы з братам. Мы з табой. Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.
Мыза
назоўнік | жаночы род
Сядзіба, хутар (у Прыбалтыцы). || прыметнік: мызны.
Мыйка
назоўнік | жаночы род
Прыстасаванне, абсталяванне, спецыяльнае памяшканне для мыцця чаго-н.
Мыкаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць працяжныя гукі "му-му". Цяля мыкае.

2. пераноснае значэнне: Неразборліва гаварыць што-н., мармытаць. || закончанае трыванне: прамыкаць. || аднакратны дзеяслоў: мыкнуць. || назоўнік: мыканне.
Мыла
назоўнік | ніякі род
1. Рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое лёгка раствараецца ў вадзе і ўжываецца для мыцця. Гаспадарчае м. Туалетнае м.

2. Белая пена ў коней ад поту. Коні ў мыле. || прыметнік: мыльны.
Мылавар
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па мылаварэнню. || прыметнік: мылаварскі.
Мылаварня
назоўнік | жаночы род
Прадпрыемства, якое вырабляе мыла.
Мылаварэнне
назоўнік | ніякі род
Выраб мыла. || прыметнік: мылаварны. М завод.
Мыліца
назоўнік | жаночы род
Палка з папярочынамі ў версе і ў сярэдзіне, на якую рукой апіраецца хворы на ногі. Асцярожна крочыў на мыліцах салдат. || прыметнік: мылічны.
Мыліцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. мыліць.

2. Распускаючыся ў вадзе, даваць пену. Мыла добра мыліцца.
2009–2019. Беларусь, Менск.