РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4
Мыліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Намыльваць мылам з вадою. М. рукі. 2, што. Распускаць мыла ў вадзе. М. ваду. Мыліць шыю каму (размоўнае) — выказваць папрок, незадаволенасць кім-н. || зваротны стан: мыліцца. || закончанае трыванне: намыліцца.
Мылкі
прыметнік
Які дае многа пены. Мылкае мыла. || назоўнік: мылкасць.
Мыльніца
назоўнік | жаночы род
Каробачка для мыла.
Мыляць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Варушыць губамі.
Мыс
назоўнік | мужчынскі род
Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера. || памяншальная форма: мысок. || прыметнік: мысавы.
Мыса (мыза)
назоўнік | жаночы род
Тое, што і морда ў жывёлы.
Мысленне
назоўнік | ніякі род
1, гл. мысліць. Здольнасць чалавека разважаць, якая ўяўляе сабой працэс адлюстравання аб'ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях.
Мысленны
прыметнік
Уяўны, які існуе толькі ў мыслях. М. вобраз.
Мыслік
назоўнік | мужчынскі род
Ручны інструмент для прабівання дзірак у метале, скуры і інш.
Мысліцель
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сукупнасць з'яў. Вялікія мысліцелі мінулага.
2009–2019. Беларусь, Менск.