РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2
Мэбельшчык
назоўнік | мужчынскі род
Майстар, які робіць мэблю.
Мэбліроўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. мэбляваць.

2. Мэбля, абстаноўка. Багатая м.
Мэбля
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Прадметы абстаноўкі памяшкання. Мяккая м. Дом мэблі. || прыметнік: мэблевы.
Мэбляваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Абставіць (-таўляць) мэбляй. М. кватэру. || назоўнік: мэбліроўка.
Мэкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра авечак, коз). || аднакратны дзеяслоў: мэкнуць. || назоўнік: мэканне.
Мэндлік
назоўнік | мужчынскі род
Пяць снапоў аўса, ячменю, пастаўленыя кучкай каласамі ўгору для прасушкі і накрытыя распрасцёртым снапом зверху.
Мэр
назоўнік | мужчынскі род
Галава муніцыпалітэта, гарадскога кіраўніцтва.
Мэрыя
назоўнік | жаночы род
Муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўпраўленне.
Мэта
назоўнік | жаночы род
Тое, да чаго імкнуцца, што трэба ажыццявіць. Ісці да запаветнай мэты. З мэтай — для таго каб. || прыметнік: мэтавы.
Мэтавы
прыметнік
1. гл. мэта.

2. Накіраваць на дасягненне якой-н. мэты (спецыяльны тэрмін). Мэтавае фінансаванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.