РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Мядзведзіна
назоўнік | жаночы род
Мяса мядзведзя як ежа.
Мядзведзіха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і мядзведзіца.
Мядзведзіца
назоўнік | жаночы род
Самка мядзведзя.
Мядзведзь
назоўнік | мужчынскі род
1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі нагамі. Буры м. Белы м.

2. пераноснае значэнне: Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (размоўнае). Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (размоўнае) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці няма. Мядзведзь на вуха наступіў каму (размоўнае жартаўлівае) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых. || прыметнік: мядзведжы. Мядзведжыя сляды. Мядзведжае футра (са скуры мядзведзя). Мядзведжая паходка (пераноснае значэнне: такая, як у мядзведзя). Мядзведжы куток (размоўнае) — аддаленае, глухое месца. Мядзведжая паслуга — паслуга, якая прыносіць шкоду. Мядзведжая хвароба (жартаўлівае) — панос ад страху.
Мядзведка
назоўнік | жаночы род
Насякомае атрада прамакрылых, якое жыве ў зямлі і з'яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.
Мядзведнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Паляўнічы на мадзведзяў.

2. Памяшканне для мядзведзяў у звярынцы або заалагічным парку.
Мядзяк
назоўнік | мужчынскі род
Медная манета.
Мядзянка
назоўнік | жаночы род
1. Неядавітая змяя сямейства вужоў бурага (самцы) або шэрага (самкі) колеру.

2. Зялёная фарба, прыгатаваная з воцатнамеднай солі.
Мядова (мядова-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. колеру мёду, з залаціста-жоўтым адценнем, напр. мядова-жоўты, мядова-залаты, мядова-залацісты.
Мядунка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і медуніца.
2009–2019. Беларусь, Менск.