РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 157
Мазоль
назоўнік | мужчынскі род
Патаўшчэнне скуры ад працяглага трэння. Рукі ў мазалях. Крывавы м. Любімы м. (пераноснае значэнне: тое, што асабліва хвалюе, выклікае боль, пакуты). Зарабіць сваім мазалём (размоўнае) — нажыць сваёй працай. Жыць з мазаля (размоўнае) — жыць працай. || прыметнік: мазольны. М. пластыр (для вывядзення мазалёў).
Мазурка
назоўнік | жаночы род
Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да яго. || прыметнік: мазурачны.
Мазут (мазута)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Астаткі ад нафты пасля адгонкі з яе бензіну, газу і газаліну. || прыметнік: мазутны і мазутавы.
Мазь
назоўнік | жаночы род
1, Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі. Цынкавая м.

2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго-н. М. для абутку. Лыжная м. На мазі (размоўнае) — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.
Маіс
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і кукуруза. || прыметнік: маісавы. М. крухмал.
Май
назоўнік | мужчынскі род
1. Пяты месяц каляндарнага года.

2. Зелень для ўпрыгожвання (размоўнае). Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных. || прыметнік: майскі. М. жук.
Майдан
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Базар, базарная плошча (на поўдні Расіі, на Украіне). || прыметнік: майданны.
Майка
назоўнік | жаночы род
Трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра.
Майна
У такелажнікаў, будаўнікоў выраз у знач.: апускай уніз!
Майстар
назоўнік | мужчынскі род
1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці. М. па абутку. Выдатны м.

2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха. Зменны м.

3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе. М. жывапісу. М. спорту (званне).

4. на што і з інфінітывам: Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (размоўнае). М. на розныя штукі. || жаночы род: майстрыха. || прыметнік: майстроўскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.