РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 157
Макароніна
назоўнік | жаночы род
Адна трубачка макароны.
Макароннік
назоўнік | мужчынскі род
Запяканка з макароны.
Макаўка
назоўнік | жаночы род
1. Каробачка маку.

2. Купал царквы (размоўнае). Зіхацелі царкоўныя макаўкі.

3. Верхняя частка, вяршыня чаго-н. (размоўнае). Сухая м. дрэва. || прыметнік: макаўкавы.
Макаўка
назоўнік | жаночы род
Канец кораня конскага хваста.
Макацёр
назоўнік | мужчынскі род
Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное, канаплянае семя і інш. || прыметнік: макатровы.
Македонцы
назоўнік | мужчынскі род
Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Македоніі і некаторых іншых краін. || жаночы род: македонка. || прыметнік: македонскі.
Макет
назоўнік | мужчынскі род
Мадэль, папярэдні ўзор. М. кнігі. || прыметнік: макетны.
Макетаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць папярэдні ўзор кнігі, пробны экзэмпляр газеты і пад. М. зборнік артыкулаў.
Макінтош
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае летняе паліто з непрамакальнай тканіны. || прыметнік: макінтошны.
Макіяж
назоўнік | мужчынскі род
Прыхарошванне, наданне свайму твару больш прыгожага выгляду пры дапамозе крэму, пудры і інш. || прыметнік: макіяжны.
2009–2019. Беларусь, Менск.