РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 157
Маклер
назоўнік | мужчынскі род
Пасрэднік пры заключэнні гандлёвых і біржавых здзелак. || прыметнік: маклерскі.
Макоўнік
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Макавыя сцёблы. Сноп макоўніку.
Макра
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да вялікіх памераў, напр. макраклімат, макраструктура, макрацэфалія (празмерная велічыня галавы).
Макраваты
прыметнік
Крыху мокры, вільготны. Макраватае сена.
Макракосм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сусвет, увесь свет, космас.
Макрамэ
назоўнік
1. нескланяльнае, н. Мастацкі выраб з тоўстых плеценых нітак. Рабіць м.

2. нескланяльнае, н. Мастацтва такога пляцення. Займацца м. З. нязменнае: Пра вырабы: сплецены з такіх нітак. Пояс м.
Макраскапічны
прыметнік
Бачны простым вокам.
Макрата
назоўнік | жаночы род
Вільготнасць, сырасць.
Макрота
назоўнік | жаночы род
Слізістыя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў. Кашаль з макротай. || прыметнік: макротны.
Макроцце
назоўнік | ніякі род
Тое, што і макрата.
2009–2019. Беларусь, Менск.