РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 157
Максімум
назоўнік | мужчынскі род
1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго-н. у шэрагу даных; процілегласць мінімум. М. намаганняў.

2. у знач. прыслоўе: Самае большае, не больш як. Каштуе м. 50 рублёў. З. у знач. нязменнае: прым. Тое, што і максімальны (ставіцца пасля азначаемага слова). Праграма м.
Макулатура
назоўнік | жаночы род
1. Непрыгодная папера, кнігі і інш., прызначаныя для перапрацоўкі.

2. пераноснае значэнне: Бяздарныя, не маючыя вартасці літаратурныя творы. || прыметнік: макулатурны.
Макуха
назоўнік | жаночы род
Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею, || прыметнік: макухавы.
Макушка
назоўнік | жаночы род
1. Вяршыня чаго-н.; верхавіна.

2. Верхняя частка галавы, макаўка. Шапка сядзела на самай макушцы. || прыметнік: макушачны.
Мала
прыслоўе
1. Нямнога, у невялікай колькасці. М. зрабіў. М. людзей. М. часу.

2. Недастаткова, менш, чым патрэбна. У пакоі м. (безасабовая форма у знач. выказніка:) святла. Мала таго (разм,), пабочн. сл. — акрамя таго. Мала што (размоўнае) — не мае значэння, што з таго. Ні многа, ні мала — якраз столькі, роўна столькі.
Мала
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) з малым, з малой колькасцю, напр. малаалкагольны, малаводны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы; 2) слаба, не вельмі, напр. малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены; 3) дрэнна, нездавальняюча, напр. малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапісьменны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны; 4) нядоўга, кароткі час, напр. маланошаны, малапатрыманы, малаўжываны.
Мала-памалу
прыслоўе
Паступова, па-троху. Мала-памалу разгаварыліся.
Малаважны
прыметнік
Няважны, нязначны. Малаважная акалічнасць. || назоўнік: малаважнасць.
Малаваты
прыметнік | размоўнае
Недастатковы па размеру, валічыні. М. клас. Чаравікі малаваты.
Малавер
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто мала верыць у што-н. || жаночы род: малаверка.
2009–2019. Беларусь, Менск.