РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 156 157
Мяшацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца. Мяшаюцца пахі лугавых кветак.

2. Умешвацца ў што-н. М. ў чужыя справы.

3. Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць. Думкі мяшаюцца.
Мяшаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н. М. лыжкай. М. кашу.

2. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н. М. пясок з цэментам.

3. пераноснае значэнне: Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (размоўнае). Не мяшай мяне ў гэту справу.

4. Замешваць корм для жывёлы.

5. Пераворваць глебу (размоўнае). || закончанае трыванне: памяшаць і змяшаць.
Мяшок
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што і мех (у 1 знач.). М. з мукой. Залаты м. (пераноснае значэнне: пра вельмі багатага чалавека).

2. Тое, што і мех1 (у 2 знач.). М. аўса.

3. пераноснае значэнне: Поўнае акружэнне войскамі праціўніка. Апынуцца ў мяшку.

4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спецыяльны тэрмін). Зародкавы м. Зашчочныя мяшкі.

5. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (размоўнае). || памяншальная форма: мяшочак і мяшэчак.
Мяшочнік (мяшэчнік)
назоўнік | мужчынскі род
Спекулянт, які займаецца скупкай, перавозамі і перапродажам дэфіцытных тавараў. || жаночы род: мяшочніца і мяшэчніца.
Мяшчанства
назоўнік | ніякі род
1. У царскай Расіі: саслоўе мяшчан, мяшчанскае званне.

2. Псіхалогія і паводзіны мешчаніна (у 2 знач.). || прыметнік: мяшчанскі. Мяшчанскія погляды. Мяшчанскае званне.
2009–2019. Беларусь, Менск.