РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 157
Малаверны
прыметнік
Які недастаткова верыць у каго-, што-н. || назоўнік: малавер'е.
Малаводдзе
назоўнік | ніякі род
1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад. Летняе м. 2, Недахоп вады, ападкаў, арашэння.
Малага
назоўнік | жаночы род
Гатунак дэсертнага вінаграднага віна.
Малагабарытны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Невялікіх памераў. Малагабарытная мэбля. || назоўнік: малагабарытнасць.
Маладажон
назоўнік | мужчынскі род
Мужчына, які нядаўна ажаніўся, а таксама (мн.) муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся. Шчаслівыя маладажоны.
Маладасведчаны
прыметнік
Недастаткова падрыхтаваны ў якой-н. галіне У матэматыцы ён м. || назоўнік: маладасведчанасць.
Маладжавы
прыметнік
Які выглядае маладзей за свае гады. М. твар. || назоўнік: маладжавасць.
Маладзец
назоўнік | мужчынскі род
1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек. Бравы маладзец.

2. Ужыв. ў знач. выказнік: для выказвання пахвалы, адабрэння. М., што ў час прыйшоў (размоўнае). З. звычайна Тое, што і малодчык (у 2 знач.: пагардлівае). Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.
Маладзецкі
прыметнік | размоўнае
Уласцівы малайцу (у 1 знач.), удалы, хвацкі. М. выгляд.
Маладзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Станавіцца маладзейшым. М. ад шчасця. Насельніцтва маладзее (пераноснае значэнне: павялічваецца працэнт маладых). || закончанае трыванне: памаладзець.
2009–2019. Беларусь, Менск.