РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 157
Маладзік
назоўнік | мужчынскі род
Месяц у першай квадры. || памяншальная форма: маладзічок. || прыметнік: маладзіковы.
Маладзіковы
прыметнік
1. гл. маладзік.

2. маладзіковая квадра — першая фаза месяца.
Маладзіком
прыслоўе | размоўнае
Калі настане маладзік, у перыяд маладзіка.
Маладзіца
назоўнік | жаночы род
Маладая замужняя жанчына. Спявалі маладзіцы і дзяўчаты.
Маладзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Прымаць захады, каб выглядаць больш маладым. Жанчына ўсё яшчэ маладзілася.
Маладзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Надаваць больш малады выгляд. Прычоска маладзіла жанчыну.
Маладняк
назоўнік | мужчынскі род
1. Маладыя жывёлы, птушкі. Калгасны м.

2. Малады лес. Грыбы ў маладняку яшчэ не раслі.

3. Маладыя людзі, моладзь (размоўнае). Дарослыя глядзелі, як весяліўся м,
Маладосць
назоўнік | жаночы род
1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця. Другая м. (прыліў новых сіл у пажылыя гады). Не першай маладосці (немалады, пажылы).

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго-н. М. краіны.

3. пераноснае значэнне, зборны назоўнік Пра маладое пакаленне, пра моладзь (высокае).
Маладуха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
1. Тое, што і маладзіца.

2. Маладая, нявеста, а таксама дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.
Маладушнасць
назоўнік | жаночы род
Адсутнасць цвёрдага духу, мужнасці.
2009–2019. Беларусь, Менск.