РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 157
Маладушнічаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праяўляць маладушнасць, нерашучасць, || закончанае трыванне: змаладушнічаць.
Маладушны
прыметнік
Слабавольны, нерашучы, труслівы, не стойкі духам. М. чалавек.
Малады
прыметнік
1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту. Маладое пакаленне.

2. Які нядаўна пачаў расці, існаваць. Маладое дрэўца. Маладая бульба.

3. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах). Маладое піва.

4. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям. М. задор. Маладая душа.

5. Які (якая) толькі ўступіў (-піла) у шлюб. Віншаваць маладых. || памяншальная форма: маладзенькі.
Малаезджаны
прыметнік
1. На якім мала ездзілі. М. конь.

2. Па якім рэдка, мала ездзяць. Малаезджаная дарога.
Малазямелле
назоўнік | ніякі род
Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.
Малазямельны
прыметнік
Які не мае дастатковай колькасці зямлі для апрацоўкі. М. селянін. || назоўнік: малазямельнасць.
Малаістотны
прыметнік
Недастаткова істотны, малаважны. М. факт. || назоўнік: малаістотнасць.
Малайцаваты
прыметнік
Удалы, спрытны. М. хлопец. М. выгляд. || назоўнік: малайцаватасць.
Малайцы
назоўнік | мужчынскі род
Група народнасцей і плямён, якія жывуць на астравах Малайскага архіпелага, на паўвостраве Малака. || жаночы род: малайка. || прыметнік: малайскі.
Малайчына
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).
2009–2019. Беларусь, Менск.