РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 157
Малака
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да малака (у 2 знач.), напр. малакавоз, малакагонны, малаказавод, малакаправод; 2) які мае адносіны да малака (у 1 знач.), напр. малакаадсос, малакаўтварэнне.
Малакавоз
назоўнік | мужчынскі род
1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.

2. Той, хто займаецца перавозкай малака. || прыметнік: малакавозны і малакавозніцкі.
Малакагонны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які садзейнічае багатаму выдзяленню малака. Бручка —м. корм.
Малакаліберны
прыметнік
Тое, што і дробнакаліберны.
Малакамер
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для вымярэння аб'ёму малака. || прыметнік: малакамерны.
Малакасос
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Пра маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць.
Малако
назоўнік | ніякі род
1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых пасля родаў для выкормлівання дзяцей. Мацярынскае малако. Казінае м. Малако на губах не абсохла ў каго-н. (пераноснае значэнне: пра маладога нявопытнага чалавека).

2. Такая ж вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і інш. жывёл і якая з'яўляецца прадуктам харчавання. Каша з малаком. Кіслае м.

3. Белаваты сок некаторых раслін. Міндальнае м. || памяншальная форма: малачко. || прыметнік: малочны. Малочныя залозы. Малочная прамысловасць. М. статак (удойны). М. суп (прыгатаваны на малацэ). Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (пра забяспечанае жыццё).
Малакроўе
назоўнік | ніякі род
Хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці крыві і чырвоных крывяных цельцаў, гемаглабіну ў крыві. Хварэць на м.
Малакроўны
прыметнік
1. Які хварэе на малакроўе. Малакроўнае дзіця.

2. Бледны ад малакроўя. М. твар.
Малакультурны
прыметнік
З нізкім узроўнем культуры, адсталы ў культурных адносінах. М. чалавек.
2009–2019. Беларусь, Менск.