РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 157
Малалетак (малалетка)
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Дзіця, маленькі хлопчык або дзяўчынка.
Малалетні
прыметнік
Якому нямнога год, дзіцячага ўзросту. М. ўзрост.
Малалецтва
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Тое, што і маленства.
Малалікі
прыметнік
Невялікі па колькасці. || назоўнік: малалікасць.
Малалітражка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Малалітражны аўтамабіль.
Малалітражны
прыметнік
1. Які мае невялікі літраж, змяшчае мала вадкасці. М. бак.

2. З цыліндрамі невялікага літражу, які расходуе мала гаручага. М. аўтамабіль.
Малалюдны
прыметнік
З невялікай колькасцю людзей, не вельмі людны. Малалюдная вёска. || назоўнік: малалюднасць.
Маламерны
прыметнік
Невялікага размеру, няпоўнай меры. М. абутак.
Маланадзейны
прыметнік
Такі, на якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер'я. М. чалавек.
Маланка
назоўнік | жаночы род
1. Імгненны разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выгладзе яркай ломанай лініі. Бліснула м.

2. Тэрміновы выпуск бюлетэня, газеты, кнігі і інш., а таксама вельмі тэрміновая тэлеграма.

3. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца. || прыметнік: маланкавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.