РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 157
Магма
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Расплаўленая маса ў глыбінях Зямлі. || прыметнік: магматычны. Магматычныя горныя пароды.
Магнат
назоўнік | мужчынскі род
У феадальным і буржуазным грамадстве: уладальнік вялікіх маёнткаў, іншых багаццяў. Небагатыя паны залежалі ад магнатаў. Нафтавы м. || прыметнік: магнацкі. Магнацкія ўладанні.
Магнацтва
назоўнік | ніякі род
1. Званне магната.

2. зборны назоўнік: Магнаты, радавітая знаць. Польскае м.
Магнезія
назоўнік | жаночы род
Вокіс магнію ў выглядзе белага парашку, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці. || прыметнік: магнезіяльны. М. цэмент.
Магнета
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае | спецыяльны тэрмін
Устройства для ўтварэння электрычных разрадаў з мэтай запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавікоў унутранага згарання.
Магнетызм
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сукупнасць з'яў, звязаных з дзеяннем уласцівасцей магніта. Зямны м. || прыметнік: магнетычны.
Магній
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, мяккі лёгкі серабрыста-белы метал, які гарыць яркім белым полымем. || прыметнік: магніевы.
Магніт
назоўнік | мужчынскі род
1. Кавалак жалезнай руды або сталі, які мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя або стальныя прадметы.

2. пераноснае значэнне: Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. || прыметнік: магнітны.
Магнітафон
назоўнік | мужчынскі род
Апарат для запісу і аднаўлення гукаў электрамагнітным шляхам. || прыметнік: магнітафонны.
Магнітола
назоўнік | жаночы род
Апарат, які сумяшчае ў сабе радыёпрыёмнік і магнітафон.
2009–2019. Беларусь, Менск.