РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 157
Магнолія
назоўнік | жаночы род
Вечназялёнае паўднёвае дрэва або кусты з вялікімі пахучымі кветкамі. || прыметнік: магноліевы. Сямейства магноліевых (назоўнік).
Магутнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. магутны.

2. Фізічная велічыня, якая паказвае адносіны работы да часу, на працягу якога яна выконваецца. М. электрастанцыі. З. множны лік, пераноснае значэнне Вытворчыя аб'екты (электрастанцыі, заводы, машыны). Новыя энергетычныя магутнасці.
Магутны
прыметнік
1. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні). М. ўдар. М. ўраган.

2. Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.). М. рухавік.

3. Тоўсты, масіўны (пласт, слой). М. пласт гліны.

4. З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Магутная краіна. || назоўнік: магутнасць.
Магчы
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Быць у стане, мець магчымасць (рабіць што-н.). М. працаваць.

2. Мець права, абавязак. Не можам атэставаць.

3. Абазначае верагоднасць, магчымасць якога-н. дзеяння. Можа паказацца. Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў (размоўнае неадабральнае) — пра няўменне прыгожа, звязна гаварыць, выказваць свае думкі. Не можа быць! — вокліч, які выказвае недавер, сумненне, здзіўленне і пад. Не можа быць (і) гаворкі — нельга нават і гаварыць аб выкананні, здзяйсненні чаго-н. || закончанае трыванне: змагчы.
Магчыма
прыслоўе
1. Прысл. да магчымы (у 2 знач.).

2. пабочн. сл. Можа быць, можа. Я, м., успомню. З. безасабовая форма: , у знач. выказніка: Не выключана магчымасць. Усё м.
Магчымасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. магчымы.

2. Сродкі, умовы, неабходныя для здзяйснення чаго-н. Вялікія магчымасці. Па магчымасці (наколькі магчыма). Па меры магчымасцей (адпаведна з сіламі, з магчымасцямі).
Магчымы
прыметнік
1. Такі, які можа адбыцца, дапушчальны. Падобны выпадак м.

2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць. Пытанне гэта магчыма разгледзець неаакладна. || назоўнік: магчымасць.
Мадам
назоўнік | жаночы род | нескланяльнае
1. Зварот да змужняй жанчыны ў Францыі, дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых іншых краінах.

2. У буржуазнадваранскім асяроддзі дарэвалюцыйнай Расіі: выхавальніца-іншаземка ў багатай сям'і.
Мадапалам
назоўнік | мужчынскі род
Баваўняная тканіна, з якой шыюць пераважна бялізну. || прыметнік: мадапаламавы.
Мадзець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Жыць у беднасці, гібець. Не жывём, а сяк-так мадзеем.

2. Станавіцца хваравітым, чахнуць.

3. Бязмэтна існаваць, марнець.
2009–2019. Беларусь, Менск.