РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 157
Мадзьяры
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і венгры. || жаночы род: мадзьярка. || прыметнік: мадзьярскі.
Мадонна
назоўнік | жаночы род
Назва багародзіцы ў католікаў.
Мадрыгал
назоўнік | мужчынскі род
Невялікі лірычны верш, які прысвечаны жанчыне і змяшчае пахвалу ёй. || прыметнік: мадрыгальны.
Мадуляваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні). || назоўнік: мадуляцыя.
Мадыстка
назоўнік | жаночы род | устарэлае
Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў.
Мадыфікаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Тое, што і відазмяніць (-няць). || зваротны стан: мадыфікавацца. || назоўнік: мадыфікацыя.
Мадэліраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць, ствараць мадэль (у 1 і 4 знач.) чаго-н. || закончанае трыванне: змадэліраваць. || назоўнік: мадэліраванне. М. гідразбудаванняў.
Мадэліст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па вырабу мадэлей (у 2 знач.). || жаночы род: мадэлістка. || прыметнік: мадэлісцкі.
Мадэль
назоўнік | жаночы род
1. Макет якога-н. вырабу, а таксама ўзорны экзэмпляр для вырабу чаго-н. Новая м. сукенкі.

2. Макет чаго-н., часцей у зменшаным выглядзе. М. самалёта.

3. Тып, марка канструкцыі. Новая м. аўтамабіля.

4. Схема якой-н. з'явы або фізічнага аб'екта (спецыяльны тэрмін). М. атама || прыметнік: мадэльны.
Мадэльер
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па вырабу мадэлей адзення. М. зімовага паліто. || жаночы род: мадэльерка.
2009–2019. Беларусь, Менск.