РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 157
Мадэльшчык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст, які робіць мадэлі. || жаночы род: мадэльшчыца.
Мадэмуазэль
назоўнік | жаночы род
1. У Францыі і некаторых іншых краінах: ветлівы зварот да паненкі (звычайна перад імем, прозвішчам).

2. Тое, што і мадам (у 2 знач.).
Мадэра
назоўнік | жаночы род
Сорт моцнага вінаграднага віна.
Мадэрн
прыметнік
1. Напрамак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які супрацьпастаўляў сябе мастацтву мінулага і імкнуўся да канструктыўнасці і цэласнасці форм.

2. Тое, што і сучасная мода (размоўнае). Пагоня за мадэрнам. з. нескланяльнае: Пра стыль дэкадэнцкага напрамку ў мастацтве (размоўнае). Мэбля м. Танцы м.
Мадэрнавы (мадэрны)
прыметнік
Тое, што і мадэрн (у 3 знач.). Мадэрнавыя танцы.
Мадэрнізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Удасканаліць (-нальваць) што-н. у адпаведнасці з найвышэйшымі патрабаваннямі, густамі. М. цэх. М. абсталяванне.

2. Надаць (-даваць) рысы сучасці з'явам і прадметам мінулага. М. народную мелодыю. || назоўнік: мадэрнізацыя.
Мадэрнізм
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстзтычных прынцыпаў. || прыметнік: мадэрнісцкі.
Мадэрніст
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік мадэрнізму. || жаночы род: мадарністка.
Маёліка
назоўнік | жаночы род
1. зборны назоўнік: Керамічныя вырабы, пакрытыя непразрыстай палівай. Мастацкая м.

2. Майстэрства вырабу такіх рэчаў. Займацца маёлікай. || прыметнік: маёлікавы.
Маёмасць
назоўнік | жаночы род
Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць. Нерухомая м. Асабістая м. Калгасная м. || прыметнік: маёмасны.
2009–2019. Беларусь, Менск.