РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 157
Маёмны
прыметнік
Заможны, багаты. Маёмныя класы.
Маёнтак
назоўнік | мужчынскі род
Зямельнае ўладанне памешчыка. Панскі м. || прыметнік: маянтковы.
Маёр
назоўнік | мужчынскі род
Афіцэрскае званне або чын рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне. || прыметнік: маёрскі.
Маёўка
назоўнік | жаночы род
1. У дарэвалюцыйнай Расіі: нелегальны сход рабочых у дзень 1-га Мая.

2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Выехаць на маёўку.
Мажарытарны
прыметнік
Мажарытарная сістэма (спецыяльны тэрмін) — сістэма выбараў, пры якой у лік выбраных трапляюць кандыдаты партыі, што атрымала большасць галасоў у дадзенай акрузе.
Мажджэр
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Металічны таўкач.
Мажджэрыць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Драбіць, таўчы, раздрабляць.
Мажлівы
прыметнік | размоўнае
Тое, што і магчымы. || назоўнік: мажлівасць.
Мажнець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца тоўстым, мажным. З гадамі пачынаю м. || закончанае трыванне: памажнець.
Мажны
прыметнік
Дзябёлы, поўны, моцнага целаскладу. М. мужчына.
2009–2019. Беларусь, Менск.