РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 157
Мажор
назоўнік | мужчынскі род
1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спецыяльны тэрмін).

2. пераноснае значэнне: Вясёлы, радасны настрой (размоўнае). Быць у мажоры. || прыметнік: мажорны. М. тон. М. настрой.
Мазаіка
назоўнік | жаночы род
Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго. М. жыцця (пераноснае значэнне). || прыметнік: мазаічны. Мазаічная карціна.
Мазаніна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і мазня.
Мазанка
назоўнік | жаночы род
Хата, пабудаваная з гліны або тонкага дрэва, абмазанага глінай. Украінская м. || прыметнік: мазанкавы.
Мазацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мазаць сябе або свой твар чым-н. (крэмам, маззю і пад.).

2. Аб прадметах: пэцкаць пры дотыку. Пафарбаваныя сцены мажуцца.

3. Рабіцца брудным, пэцкацца. || закончанае трыванне: вымазацца, замазацца, намазацца і памазацца.
Мазаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пакрываць тонкім слоем тлустага або вадкага. М. хлеб маслам. М. калёсы дзёгцем. 2, Тое, што і пэцкаць. М. сшытак. М. рукі чарнілам. 3. Няўмела маляваць або пісаць (размоўнае). 4. пераноснае значэнне: Даваць хабару (размоўнае). || закончанае трыванне: замазаць, змазаць, намазаць і памазаць. || аднакратны дзеяслоў: мазнуць. || назоўнік: мазанне і мазка.
Мазаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Рабіць промахі (пры стральбе, у гульні). М. з ружжа. || закончанае трыванне: прамазаць.
Мазгаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Думаць, меркаваць. || прыметнік: мазгавы.
Мазгавіты
прыметнік | размоўнае
Разумны, кемлівы, разважлівы. М. хлопец. || назоўнік: мазгаватасць.
Мазгаўня
назоўнік | жаночы род | размоўнае | грубае
Галава. М. не варыць.
2009–2019. Беларусь, Менск.