РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
МА МЕ МЁ МІ МЛ МН МО МР МС МУ МЫ МЭ МЮ МЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 157
Мазгі
назоўнік | размоўнае
Тое, што і мозг (у 1 і 2 знач.).
Мазжачок
назоўнік | мужчынскі род
Участак ствала галаўнога мозга, які знаходзіцца ў задняй частцы чэрапа. || прыметнік: мазжачковы.
Мазіла
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Той, хто няўмела, дрэнна малюе, піша.
Мазіла
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Пра таго, хто часта робіць промахі (пры стральбе, у гульні).
Мазкі
прыметнік
1. Аб які можна запэцкацца. Мазкія сцены.

2. Які лёгка пэцкаецца, брудзіцца; маркі. Белая тканіна мазкая.
Мазніца
назоўнік | жаночы род
Пасудзіна для калёснай мазі. || прыметнік: мазнічны.
Мазня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Няўмелае маляванне, неахайны малюнак, пісьмо; дрэнная, няўмелая работа. М. ў сшытку.
Мазок
назоўнік | мужчынскі род
1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам.

2. Слой вадкага выдзялення, нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.
Мазолісты
прыметнік
Пакрыты мазалямі. Мазолістыя рукі. || назоўнік: мазолістасць.
Мазоліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой. М. рукі. Мазоліць язык (размоўнае) — упустую гаварыць. Мазоліць вочы каму (размоўнае) — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю. || закончанае трыванне: намазоліць.
2009–2019. Беларусь, Менск.