РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Ні
злучнік | часціца
1. часціца: Служыць для ўзмацнення адмаўлення. На небе ні хмурынкі. Ні адной рэчы не згубіў.

2. часціца: узмацняльнае У сцвярджальных сказах у спалуч. са словамі «хто», «куды», «як» і пад. паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, захоўвае сваю сілу пры любых абставінах. Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш. З. часціца: адмоўная. Ужыв. у спалуч. з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якоган. дзеяння. Ні кроку далей! 4. злучнік: пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні аднародных членаў. Не чуваць ні песень, ні гоману.
Ні
прыстаўка
У спалучэнні з прыназоўнікамі з'яўляецца адасабляльнай часткай займеннікаў «ніхто», «нішто», «нічый», «ніякі» і інш. Ні ў якім разе. Ад яго адмовіліся як ад чалавека, ні на якую работу не прыгоднага.
Ніадкуль
прыслоўе
Ні з якога месца, ні з якога боку. Н. няма звестак. Н. не чуваць галасоў.
Нібы
злучнік | часціца
1. злучнік: параўнальны. Ужыв. у параўнальных зваротах і сказах; па значэнню адпавядае злучніку «як». Гул нарастаў, н. пры абвале.

2. злучнік: тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага. Так дакладна расказвае, н. сам бачыў. З. часціца: Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення. Н. я не клапацілася аб дзецях! (запэўніванне ў тым, што клапацілася).
Нібыта
злучнік | часціца
Тое, што і нібы.
Ніва
назоўнік | жаночы род
1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле. Калгасная н.

2. пераноснае значэнне: Галіна дзейнасці. Працуе на высакароднай ніве асветы.
Нівелір
назоўнік | мужчынскі род
Геадэзічны прыбор для нівеліравання.
Нівеліравапь
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спецыяльны тэрмін).

2. пераноснае значэнне: Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (-чаць) адрозненні паміж кім-, чым-н. (кніжнае). Н. асаблівасці. || назоўнік: нівеліраванне і нівеліроўка.
Нівеліравацца
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці. Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці. || назоўнік: нівеліраванне і нівеліроўка.
Нівеліроўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.). || жаночы род: нівеліроўшчыца.
2009–2019. Беларусь, Менск.