РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3
Ну
выклічнік
Ужыв. пры падахвочванні да якога-н. дзеяння, а таксама пры здзіўленні, абурэнні, пагрозе і інш. пачуццях. Ну, расказвай! Ну, годзе ўжо спаць. Ну і надвор'е ж сёння! Ну, помні!
Ну
часціца
1. Выражае здзіўленне сказаным, адпавядае словам «няўжо», «ці праўда?» Чуў, што Пракоп жэніцца? — Ды ну?

2. узмацняльная. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова. Калгасны свіран, ну, як сонца! Дзяўчына, ну, як лялька!

3. сцвярджальная. Так, ага, але (размоўнае). Ці праўда, што ты цяпер камерцыйны дырэктар? — Ну.
Нуварыш
назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае | кніжнае
Чалавек, разбагацелы на спекуляцыях і разарэнні іншых.
Нуга
назоўнік | жаночы род
Кандытарскі выраб з салодкай арэхавай масы.
Нуда
назоўнік | жаночы род
1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга.

2. Нудны чалавек (размоўнае). Эх ты, н. хадзячая!

3. Паныласць, маркота, журба. Чытаю нашумелы раман, — страшэнная н.
Нудзець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Нудзіцца, сумаваць. Працы шмат, няма калі н. _
Нудзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зносіць нуду, быць у стане нуды (у 1 знач.). Не нудзіся, слязамі гору не паможаш.
Нудзіць
дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне
1. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.

2. пераноснае значэнне: Пра адчуванне агіды да каго-, чаго-н. (размоўнае). Мяне нудзіць ад яго прамоў.
Нудлівы
прыметнік
1. Поўны нуды (у 1 знач.), тужлівага настрою. Н. стан.

2. Які наганяе нуду (у 1 і 3 знач.), сум. Н. шум дажджу.

3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.). || назоўнік: нудлівасць.
Нуднаваты
прыметнік
Трохі нудны. Н. фільм.
2009–2019. Беларусь, Менск.