РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1
Ныраць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

3. пераноснае значэнне: Хутка знікаць з вачэй і зноў з'яўляцца (размоўнае). Месяц зрэдку ныраў за воблакі.

4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву. || аднакратны дзеяслоў: нырнуць. || назоўнік: ныранне.
Нырэц
назоўнік | мужчынскі род
1. Скачок у ваду з галавой. Даць нырца.

2. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае. Майстэрства нырцоў.

3. У боксе: прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву. || прыметнік: нырцоўскі.
Нырэц
назоўнік | мужчынскі род
Вадаплаўная птушка сямейства качыных. || прыметнік: нырцовы. Нырцовая качка.
Ныцік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца. Надакучлівы н.
Ныць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Балець (пра адчуванне тупога, цягучага болю). Зуб ные. Сэрца ные (таксама пераноснае значэнне: пра пачуццё непакою, хвалявання).

2. Надакучліва скардзіцца на што-н.

3. пераноснае значэнне: Цягуча, жаласна гусці (размоўнае). Ные ў коміне вецер. || назоўнік: ныццё.
2009–2019. Беларусь, Менск.