РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1
Нюанс
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Адценне, тонкае адрозненне у чым-н. Музычныя нюансы. || прыметнік: нюансны.
Нюні
назоўнік
Распусціць нюні (размоўнае неадабральнае) — раскіснуць, расплакацца.
Нюня
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
Плакса, ныцік.
Нюх
назоўнік | мужчынскі род
1. Здольнасць да ўспрыняцця і адрознівання пахаў (адно з пяці знешніх пачуццяў). У сабакі добры н.

2. пераноснае значэнне: Чуццё, кемлівасць. У яго добры н. на ўсё новае.Ні за нюх (панюх) табакі (размоўнае) — ні за што, дарэмна (загінуць, прапасці). Сабачы нюх — вострае адчуванне паху.
Нюхальшчык
назоўнік | размоўнае
Чалавек, які нюхае што-н. (тытунь, наркотыкі і пад.). || жаночы род: нюхальшчыца.
Нюхаўка
назоўнік | жаночы род | грубае
Нос. Я табе нюхаўку растаўку.
Нюхаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Удыхаць праз нос які-н. пах. Н. паветра.

2. Удыхаць у нос лекавыя або наркатычныя сродкі. Н. нашатыр.

3. пераноснае значэнне: Выведваць, высочваць (размоўнае). І не нюхаў чаго (размоўнае неадабральнае) — не зведаў чаго-н., не ведае чаго-н. Не нюхаў пораху (не быў на вайне). || закончанае трыванне: панюхаць. || аднакратны дзеяслоў: нюхнуць. || назоўнік: нюханне. || прыметнік: нюхальны. Н. тытунь.
2009–2019. Беларусь, Менск.