РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Ня
прыстаўка
Ужыв. замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр. нядобры, няшчасце, нядужы.
Нябачаны
прыметнік
Выключны, незвычайны. Н. поспех. Н. ураджай.
Нябачны
прыметнік
Недаступны для зроку; скрытны. Н. самалёт. || назоўнік: нябачнасць.
Нябесна (нябесна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. колеру бязвоблачнага неба, мякка-блакітны, напр. нябесна-блакітны, нябеснасіні.
Нябесны
прыметнік
1. гл. неба.

2. пераноснае значэнне: Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы. Над цудам цуд н. Нябеснае стварэнне.Нябесныя целы (спецыяльны тэрмін) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб'екты, што вывучаюцца астраноміяй.
Нябожчык
назоўнік | мужчынскі род
Мёртвы чалавек, мярцвяк. || жаночы род: нябожчыца. || прыметнік: нябожчыцкі.
Нябось
часціца | размоўнае
Ужыв. для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць. А. мае ж вы родненькія, замарыліся н.
Нябыт
назоўнік | мужчынскі род
Адсутнасць быцця, існавання, жыцця. Адысці ў н.
Няважны
прыметнік
1. Які не мае вялікага значэння; малазначны. Няважная справа.

2. Не зусім добры, пасрэдны. Н. тавар. Н. настой. || назоўнік: няважнасць.
Няведанне
назоўнік | ніякі род
Адсутнасць звестак аб чым-н.; адсутнасць ведаў у якой-н. галіне. Н. замежных моў падразае крылы ў навуку.
2009–2019. Беларусь, Менск.