РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 216
Набыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і набыцца (у 1 знач.), ужыв. звычайна толькі з адмоўем «не». Доўга ты тут не набудзеш.
Набэрсаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Наблытаць у нейкай колькасці. Н. нітак.
Набярэжны
прыметнік
1. Размешчаны на беразе, каля берага. Н. бульвар.

2. набярэжная, -ай, -ыя, -ых, ж. Бераг, умацаваны сцяной з каменя, цэменту, дрэва і інш., а таксама вуліца, якая ідзе ўздоўж такога берага. Дом на набярэжнай.
Нава
прыстаўка
Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «нова...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. навагодні, навамодны.
Навабранец
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто толькі што прызваны на ваенную службу. || прыметнік: навабранскі.
Навага
назоўнік | жаночы род
Паўночная марская рыба сямейства трасковых. || прыметнік: навагавы.
Навагодні
прыметнік
Які мае адносіны да Новага года, да яго святкавання. Навагодняя ёлка.
Навадзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прывесці многа каго-н. куды-н.

2. Павадзіць каго-н. доўгі час. Н. па лесе.
Навадніцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Запоўніцца вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н. Рынак навадніўся камерцыйнымі таварамі. || незакончанае трыванне: навадняцца.
Навадніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Запоўніць вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н. Н. рынак таварамі. || незакончанае трыванне: навадняць. || назоўнік: навадненне.
2009–2019. Беларусь, Менск.