РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 216
Навадны
прыметнік
1. гл. навесці.

2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго. Навадное пытанне.
Наважыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Намерыцца нешта зрабіць, рашыцца на што-н. Н. сказаць праўду. Н. пераехаць у другі горад. || незакончанае трыванне: наважвацца.
Наважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Узважваючы, нарыхтаваць у якой-н. колькасці. Н. тону бульбы. || незакончанае трыванне: наважваць.
Наважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Намерыцца што-н. зрабіць; вырашыць. Н. правесці конкурс дзіцячых малюнкаў. Н. перайсці на іншую работу.
Навазіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Тое, што і навазіць (у 1 знач.). Дзе ж тут навозішся дроў.

2. Уволю наездзіцца, накатацца.
Навазіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н. Н. пяску і гліны.

2. Уволю павазіць, пакатаць. Н. на санках. || незакончанае трыванне: навожваць.
Навакаін
назоўнік | мужчынскі род
Прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання і для лячэння некаторых захворванняў. || прыметнік: навакаінавы.
Навакол
прыслоўе | прыназоўнік
1. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. Тое, што і навокал (у 2 знач.).
Навакола
прыслоўе
1. прыслоўе: Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. Тое, што і навокал (у 2 знач.).
Наваколле
назоўнік | ніякі род
1. Мясцовасць, якая прылягае, прымыкае да чаго-н. Н. горада. Вада затапіла ўсё н. 1. пераноснае значэнне: Навакольнае асяроддзе. Літаратурнае н.
2009–2019. Беларусь, Менск.