УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
НА
НЕ
НІ
НО
НУ
НЫ
НЬ
НЭ
НЮ
НЯ
|
1
...
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
...
216
|
Наваліць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. што і чаго на каго-што. Узваліць што-н. цяжкае на паверхню чаго-н. Н. камень на дзежку з агуркамі.
2. пераноснае значэнне, што на каго (што). Ускласці на каго-н. многа работы, абавязкаў. Н. усю работу на каго-н. З. чаго. Накідаць у беспарадку многа чаго-н. Н. кучу дроў. 4. безасабовая форма, што і чаго. Нападаць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.). Наваліла снегу за ноч. 5. пераноснае значэнне, каго-чаго. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці. Наваліла народу на сход. || незакончанае трыванне: навальваць. || назоўнік: навалка, навальванне і навал. Навал вугалю. || прыметнік: навалачны і навальны. Навалачны пункт. Навалачная машына. Навалачнае судна.
|
Наваліць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці. Н. валёнак.
|
Навалочка (навалачка)
|
назоўнік | жаночы род
|
Чахол для падушкі. Палатняная навалачка.
|
Навальніца
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Атмасферная з'ява — дождж з громам і маланкай. Ліпеньскія навальніцы. Ваенная н. (пераноснае значэнне: грозныя падзеі).
2. пераноснае значэнне: Бяда, небяспека. || прыметнік: навальнічны.
|
Наваляцца
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Уволю, многа паваляцца. Н. ў духмяным сене.
|
Наваляць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Паваліць многа чаго-н. Н. лесу.
|
Навамодны
|
прыметнік
|
Які адпавядае новай апошняй модзе. Навамодная сукенка.
|
Навар
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца, а таксама тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы. Боршч з наварам.
2. пераноснае значэнне: Прыбытак, выгада ад чаго-н. Вялікага навару тут не атрымаеш.
|
Наваражыць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Варожачы, прадказаць. Варажбітка наваражыла мне розных здарэнняў.
|
Наварны
|
прыметнік | спецыяльны тэрмін
|
Прымацаваны наварваннем. Наварная вось.
|
|
|
|