РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
НА НЕ НІ НО НУ НЫ НЬ НЭ НЮ НЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 216
Наварочаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абярнуць, паваліць на бок вялікую колькасць чаго-н. Буран наварочаў многа дрэў.

2. Накідаць у вялікай колькасці (размоўнае). Н. кучу камення.

3. Наваліць чаго-н. без парадку. Н. горы зямлі. || незакончанае трыванне: наварочваць.
Наварсаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць варсістым.
Наварысты
прыметнік
З густым наварам. Н. боршч. || назоўнік: наварыстасць.
Наварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Падоўжыцца шляхам наваркі, наварвання (пра металічньм рэчы). Лямеш добра наварыўся.
Наварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. чаго. Нагатаваць у патрэбнай колькасці. Н. варэння.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Н. сталі.

3. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу. Н. нарог. || незакончанае трыванне: наварваць. || назоўнік: наварка і наварванне. || прыметнік: наварны.
Наваселец
назоўнік | мужчынскі род
Жыхар, які пасяліўся на новым месцы.
Наваселле
назоўнік | ніякі род
1. Перасяленне, пасяленне на новае месца; уваходзіны. Радасць наваселля.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы. Справіць н. || прыметнік: навасельны.
Навасёл
назоўнік | мужчынскі род
Новы пасяленец, жыхар. Цалінныя навасёлы. || жаночы род: навасёлка.
Нават
часціца
1. Ужыв. для ўзмацнення сэнсавай выразнасці таго слова, да якога адносіцца. Прыйшлі на вяселле н. з далёкіх вёсак.

2. у знач. злучнік: Далучае члены сказа і сказы са значэннем удакладнення, дабаўлення. Стаяла спякота, н. лужыны высахлі.
Наватар
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто ўносіць і ажыццяўляе новыя, прагрэсіўныя ідэі, прыёмы ў якой-н. галіне дзейнасці. Наватары вытворчасці. || жаночы род: наватарка. || прыметнік: наватарскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.